Гродненская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

Гродненская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

22 сакавіка споўнілася 80 гадоў з таго трагічнага дня, калі невядомая беларуская вёска Хатынь была спалена разам з мірнымі жыхарамі, стаўшы для грамадскасці ўсяго свету сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, увасабленнем некалькіх соцень беларускіх вёсак, знішчаных карнікамі.

Трагічны след Вялікая Айчынная вайна пакінула і на Дзятлаўшчыне: было знішчана 7 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні. Гэта Ліпічанская Пушча, Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Трахімавічы, Гарадкі. У перыяд фашысцкай акупацыі было знішчана каля дзвюх тысяч мірных жыхароў нашага раёна. У дзень памяці і смутку каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. На свяшчэнным для  дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.

Елена Бортко